Нагадаем, што ў панядзелак паўабаронца БАТЭ і футбольнай зборнай Беларусі падпісаў кантракт з «Аланіяй» (Уладзікаўказ, Расія). Пагадненне ўступіла ў сілу пасля праходжання ў сераду Рэнанам Брэсанам медабследавання.

Па дамоўленасці паміж клубамі 24-гадовы хаўбек адправіўся разам з БАТЭ на міні-збор у Нямеччыну для падрыхтоўкі да матча Лігі чэмпіёнаў з «Баварыяй» (5 снежня).

Паўнапраўным гульцом «Аланіі» Брэсан, у адпаведнасці з заключанай міжклубнай дамовай, стане 15 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?