29.11.2012 / 10:48

74 гады назад быў расстраляны аўтар першай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч 19

29 лістапада 1938 ён загінуў у катоўнях НКВД.

29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч — грамадcка-палітычны дзяяч, адзін з лідараў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі для школ».

Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы — ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў «Змагання».

У верасні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, пакуль не быў у маі 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакарання.

У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне й Радашкавічах.

Сяргей Мікулевіч

0
Аляхновiч / Адказаць
29.11.2012 / 11:06
- "Бронюсь, куды ты iдзеш?"
0
Авиакатастрофа / Адказаць
29.11.2012 / 12:09
Год назад, 29 ноября 2011 года разбился вертолёт в Пружанском районе. Весь экипаж погиб. О результатах расследования не сообщается: http://pruzhany.net/index.php
0
гаспадар лiтоускi / Адказаць
29.11.2012 / 12:10
Гэтыя метады ўжываюцьца супраць іншадумцаў і зараз. Па сутнасьці нічога адносна беларушчыны ў сучаснасьці не зьмянілася.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру