Дзясяткі рэйсаў затрыманы ў маскоўскіх аэрапортах з-за снегападу.

Паводле інфармацыі сайта аэрапорта Дамадзедава, рэйс авіякампаніі «Татарстан» Масква — Мінск быў затрыманы больш як на шэсць гадзін: згодна з раскладам самалёт павінен быў вылецець 28 лістапада ў 23.00 (у 22.00 па беларускім часе), аднак гэта адбылося толькі 29 лістапада ў 5.10 (4.10).

Цягам дня 28 лістапада ўсе рэйсы Масква — Мінск, што выконваюцца з Дамадзедава сумесна авіякампаніямі «Белавія», «Сібір» і «Трансаэра», адпраўляліся са спазненнем (ад 33 хвілін да 4 гадзін 7 хвілін) — у 10.48 замест 10.15, у 14.54 замест 12.20, у 21.09 замест 19.45 і ў 2.57 замест 22.50.

Самалёты «Аэрафлота», што выляталі ў Мінск з Шарамецьева, затрымліваліся на меншы час (раніцай на 8 хвілін, вечарам — на 44 і 50 хвілін).

Раніцай з-за туману ў Мінску амаль на дзве гадзіны быў затрыманы вылет самалёта «Белавія» з Калінінграда. Раней з-за гэтай жа прычыны борт Варшава-Мінск быў адпраўлены ў Гомель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?