29.11.2012 / 13:07

У трох жыхароў Баранавіч канфіскавана 4,3 тоны спірту 1

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, днём 28 лістапада на аўтадарозе Брэст — Мінск непадалёк ад Баранавіч супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабілі «Івека», «Мерседэс-Бенц» і «Фіят-Брава». Імі кіравалі 25-гадовы, 24-гадовы і 37-гадовы непрацоўныя жыхары Баранавіч.

У «Івека» былі знойдзены 3 тоны спірту, у «Мерседэсе» — 1,3 тоны, у «Фіяце» — 15 літраў. Вадкасць знаходзілася ў пяцілітровых пластыкавых ёмістасцях, закаркаваных заводскім спосабам, без этыкетак. Дакументаў у грамадзян на гэты тавар не было.

Спірт, кошт якога 216 млн. рублёў, канфіскаваны. Праводзіцца праверка.

З пачатку гэтага года ў Баранавічах канфіскавана больш за 10 тон спірту, гэтая партыя — самая буйная.

0
Аматар портэра / Адказаць
29.11.2012 / 14:08
Ну вырашылi хлопцы пагудзець на усю моц i што такога?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру