Спецыялісты з амерыканскага касмічнага агенцтва запэўніваюць, што навукоўцы не бачаць прыкметаў набліжэння Апакаліпсіса.

NASA паведамляе, што ўсе заявы пра хуткі канец свету не маюць пад сабой ніякіх навуковых абгрунтаванняў. Сонечная актыўнасць у норме, а 21 снежня будзе звычайным днём.

Амерыканскае касмічнае агенцтва запэўнівае, што індзейцы мая не прадказвалі ў сваім календары канца свету.

Нагадаем, што апошнім часам у інтэрнэце актыўна абмяркоўваецца версія, паводле якой 21 снежня ад Сонца распаліцца касмічная атмасфера, і на Зямлі пачнуцца геамагнітныя буры, знікне электрычнасць і г. д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?