19-гадовы расійскі хакеіст Яраслаў Еўдакімаў быў збіты ў раздзявалцы за тое, што, на думку яго партнёраў па камандзе, слаба гуляў. Усё адбылося ў Краснаярску, дзе Яраслаў гуляе за мясцовы моладзевы клуб «Краснаярскія рысі» (даччыная каманда клуба ВХЛ «Сокал»).

20 лістапада пасля трэцяга хатняга матчу з чалябінскім «Мечэлам» Яраслаў зайшоў у раздзявалку, папрасіў хлопцаў зрабіць музыку цішэй, сеў на лаўку, пачаў расшнуроўваць канькі, пасля чаго яго ўдарылі ў сківіцу.

«Я на некалькі секундаў нават згубіў прытомнасць, — распавёў Яраслаў Еўдакімаў.
— Потым гляджу, а гэта мой партнёр па звяне Ягор Зыкаў. Ніхто з хлопцаў не кінуўся мне на дапамогу. Як быццам усё было спецыяльна падстроена».

Два матчы з трох «рысі» ў «Мечэла» выйгралі. Яраслаў не змог адзначыцца шайбай у гэтых паядынках. Яраслаў мяркуе, што гэта выклікала незадаволенасць у кіраўніцтва каманды.

«Я думаю, што проста прыезджых у Краснаярску не любяць, тым больш тых, хто па выніковасці лепш за партнёраў.
Я ім не падабаюся, вось яны на мяне і ашчэрылася. Да мяне дайшло, што ўсё гэта задумаў дырэктар клуба. Ён даў указанне, каб мне разбілі твар…».

«Яраслаў — выхаванец чалябінскага «Трактара», у мінулым сезоне гуляў за «Мечэл&» шмат забіваў, набраў 28 (12+16) ачкоў, — распавядае Ігар Еўдакімаў, бацька хакеіста. — А потым сына паклікалі ў краснаярскі клуб ВХЛ «Сокал». Праўда, за «вышку» (вышэйшая ліга) ён так і не згуляў. Яго пакінулі ў маладзёжным складзе. Там ён таксама быў на першых ролях. Напэўна, таму яго — не мясцовага, і незалюбілі».

У Яраслава Еўдакімава — пералом сківіцы са зрушэннем.

Гэта ўжо не першы выпадак рукапрыкладства у хакейных раздзявалках у Расіі. Пару тыдняў таму абаронцу Яўгена Музафарава з ХК «Тамбоў» збілі падчас другога перапынку матчу з ХК «Славуціч». Тады на яго накінулася некалькі чалавек, у тым ліку і адзін з гульцоў каманды. Пасля гэтых разборак у клубе змяніўся галоўны трэнер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?