Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 30 лістапада, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. На значнай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі па Віцебскай і Магілёўскай вобласці моцныя дажджы, днём па паўночным захадзе краіны магчымы мокры снег. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°С, днём плюс 3—8°С, на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці да плюс 10°С.

У Мінску 30 лістапада — воблачна з праясненнямі. Ноччу часам дождж, днём кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 5—7°С.

1 снежня па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 4°С.

2 снежня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С,

днём мінус 3 — плюс 3°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?