Сяміразовы чэмпіён свету Формулы-1 Міхаэль Шумахер будзе працаваць тэст-пілотам.
Пра гэта экс-пілот каманды Mercedes AMG распавёў у інтэрв’ю часопісу Stern. Немец адмовіўся ўдакладніць, з кім менавіта заключыў дамову. Спартсмен таксама не назваў гоначную серыю, з якой ён будзе звязаны.

Шумахер завяршыў кар’еру ў Формуле-1 гэтай восенню. Апошнія тры гады немец правёў у «Мэрсэдэсе».

Перш за пілот абяцаў, што застанецца ў гэтым калектыве нават пасля сыходу з спорту, аднак ніякіх афіцыйных заяў на гэты конт зроблена не было.

У Міхаэля ёсць прапанова і ад шыннай кампаніі Pirelli — італьянская фірма запрасіла сяміразовага чэмпіёна свету на пасаду выпрабавальніка новых апонаў Формулы-1.

Шумахер таксама сказаў, што ў будучыні засяродзіцца на занятках парашутным спортам.
«У гэтай справе я ўсё яшчэ пачатковец, але я вучуся. Прынамсі, цяпер у мяне не прыйдзецца пастаянна думаць пра Формулу-1 — апошнім часам яна адрывала мяне ўсё больш і больш», — патлумачыў сяміразовы чэмпіён свету.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?