29.11.2012 / 14:51

У Курапатах зноў паставяць крыж польскім афіцэрам 7

29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мемарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці зьбіраюцца правесьці акцыю памяці ў Курапацкім лесе.

Яны маюць намер усталяваць крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, закатаваным у Беларусі, паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адкрылі мемарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі з беларускага катынскага сьпісу. На наступны дзень гэты мемарыяльны знак знік.

Таксама ў Курапатах працягнуць чытанне імёнаў беларусаў, рэпрэсаваных ў 30-х гадах.

Ужо 5 гадоў беларуская дэмакратычная грамадзкасьць адзначае 29 кастрычніка як дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Імпрэзы ладзяцца штомесяц 29-га чысла.

0
MaksiS / Адказаць
29.11.2012 / 15:13
Няма нiякiх доказау, што там стралялi палякау. Усталююць гэны помнiк, а потым будуць расказваць "как белорусское НКВД расстреливало в Куропатах польских офицеров".
0
+1 / Адказаць
29.11.2012 / 16:47
Правакатары!
0
user / Адказаць
29.11.2012 / 17:13
Я не разумею, дзе доказы закатаваных польскіх афіцэраў у Курапатах ? Там былі шматлікія археалагічныя даследванні, беларуская пракуратура таксама займалася архіўнымі даследваннямі і НІХТО НІДЗЕ НІКОЛІ не выявіў, што там ляжаць польскія афіцэры. Прафанацыя ад Кузняцова і Компании, адным словам...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру