29.11.2012 / 15:11

«Гарадзея» перамагла ў першым пераходным матчы 1

Трыбуны стадыёна ў Гарадзеі (1 020 месцаў).

У заходнебеларускім мястэчку Гарадзея, што ў Нясвіжскім раёне, сёння прайшоў першы пераходны матч за права гуляць у наступным сезоне ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Гулялі «Гарадзея» і «Тарпеда-БелАЗ».

«Гарадзея», нагадаем, фінішавала 2-й у першынстве першай лігі, жодзінскі клуб заняў апошняе месца ў вышэйшай лізе.

Сёння «Гарадзея» перамагла 1:0 (Лебедзеў, 6-я хвіліна).

Матч у адказ пройдзе 2 снежня (нядзеля) ў Жодзіне (пачатак у 13:00).

nn.by

0
fan / Адказаць
29.11.2012 / 15:20
[дзякуй, выправілі -- вэб-рэдактар]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру