29.11.2012 / 16:03

Мужчына ледзь не загінуў у Смаргоні, гатуючы грэчневую кашу 7

У пакоі інтэрната на вуліцы Гагарына ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) 25 лістапада мужчына заснуў, пакінуўшы на уключанай электраплітцы рондаль з грэчкай. Маладога чалавека выратавалі пажарныя.

Калі прыехалі выратавальнікі, пакой быў задымлены, 24-гадовы гаспадар спакойна спаў.
Пажарныя разбудзілі маладога чалавека і тым самым выратавалі яго ад атручвання чадам.

Як высветлілася, дадому мужчына вярнуўся пад раніцу. Быў галодны, паставіў на плітку рондаль з кашай і заснуў.

Медыцынская дапамога пацярпеламу не спатрэбілася. А вось штраф за выкарыстанне электрапліткі ў жылым пакоі заплаціць прыйдзецца. Сума штрафу за такое парушэнне — да 3 млн рублёў.

0
0 / Адказаць
29.11.2012 / 16:27
Я назваў бы артыкул "У Смаргоні мужчына ледзь не загінуў, гатуючы грэчневую кашу".
0
11 / Адказаць
29.11.2012 / 16:32
Знайшоў дзе гатаваць! У Смаргоні! Ніколі нельга гатаваць грэчневую кашу ў Смаргоні!!!
0
Кнехт / Адказаць
29.11.2012 / 20:06
Журналісты называецца! З назвы вынікае, што мужчына не суладаў з грэчневай кашай пры яе прыгатаванні і ад гэтага ледзь не загінуў. Але ж, насамрэч, ён банальна заснуў. Тобта, ён ледзь не загінуў з тае нагоды, што ўключыў электрычную плітку, лёг адпачыць і заснуў. Ён заснуў, а ў ягонай электраплітцы адсутнічаў таймер на выключэнне... Карацей, электраплітка вінаватая! :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру