У Брэсцкім раёне 29 лістапада прыкладна ў 10.40 у ДТЗ пацярпела 11-гадовая дзяўчынка,
паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Паводле яе слоў, у пасёлку Мухавец на скрыжаванні вуліц 60 гадоў Кастрычніка і Лясная пры левым павароце 40-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў аўтамабілем «Форд Эскорт», не прапусціў «Міцубісі Спейс Вагон», што рухаўся па галоўнай дарозе, і ўрэзаўся ў яго.

У выніку аварыі пацярпела 11-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні «Міцубісі.»

«З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мазгоў, ударам нагі школьніца, жыхарка Маларыцкага раёна, шпіталізавана ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. І калі б яна была прышпілена рамянём бяспекі, такіх траўм, хутчэй за ўсё, не было б», — дапоўніла Сахарчук.

Вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?