29.11.2012 / 20:00

Тэлевізійнага прапагандыста Казіятку Лукашэнка прызначыў сенатарам 5

Генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне» Юрый Казіятка прызначаны членам савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада «ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, згодна з Канстытуцыяй, кіраўнік дзяржавы мае права прызначыць восем членаў савета рэспублікі. Яшчэ па восем членаў верхняй палаты абіраюцца дэпутатамі мясцовых саветаў базавага ўзроўню ад кожнай з абласцей Беларусі і Мінска.

Раней Лукашэнка таксама прызначыў членам савета рэспублікі старшыню Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру.

0
Гісторыя спыніла бег... / Адказаць
29.11.2012 / 20:12
казіяткі, шапіры... Колькі гультаёў павінен карміць народ, каб гэтыя "сенатары" рэпу сваю часалі ў былой бібліятэцы імя Ульянава і пазіралі праз Чырвонаармейскую вуліцу на будынак ЦК КПБ, дзе сядзіць, чешучы сваю рэпу, іхны генсек-майдадыр?.. Як кажа адзін рашскі самавіты пісьменьнік - гратэкс!
0
арон / Адказаць
29.11.2012 / 20:13
где его нашли
0
Paweł / Адказаць
29.11.2012 / 22:55
Сенатар, губернатар... Колькі ўжо можна? Чаму тады прэзідзента не называем цар, імператар, кароль?.. НН, давайце называць рэчы сапраўднымі імёнамі!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру