29.11.2012 / 20:05

Пракаповіч узначаліў Раду па развіцці прадпрымальніцтва 3

Зацверджаны новы склад Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на чале з памочнікам прэзідэнта Пятром Пракаповічам.
Адпаведны ўказ № 534 «Аб некаторых пытаннях Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада.

«Дакументам удакладняюцца паўнамоцтвы рады, зацверджаны яе новы склад. Памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч будзе старшынёй рады. У яе таксама ўвойдуць прадстаўнікі буйнога, сярэдняга і малога бізнесу Беларусі, прадпрымальніцкіх структур і некаторых грамадскіх аб’яднанняў», — праінфармавалі ў прэс-службе.-

0
архіварыюс / Адказаць
29.11.2012 / 20:21
Ну зараз прадпрымальніцтва расквітнее, яе і фінансы, пры Пракопу! Такія кадры - золата нашай партыі! А мы кажам партыя - падразумеваем Лука. І наадварот, як вучыў класік, што распавядаў у Мінску пра футурызм. Даўно - сто год таму - гэта было, а вось жа здзейсьнілася зараз!
0
nila / Адказаць
29.11.2012 / 22:51
Пракаповіч? Узначаліў Раду? Па развіцці прадпрымальніцтва?! А і праўда, каму ж яшчэ, калі не Пракаповічу такія рады ў лукашэнкаўскай краіне ўзначальваць.
0
беларус / Адказаць
29.11.2012 / 23:10
Ау .. у у у…., пракоп, мы ўжо чакаем ад цябе нешта асабіста дрэннае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру