Годам беражлівасці аб’яўлены 2013 год у Беларусі. Адпаведны ўказ № 537 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада.

«Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 „Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы“ ў сучасных умовах», — адзначылі ў прэс-службе.

Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам — адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы.

Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі расходаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсялякіх неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года таксама накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?