29.11.2012 / 20:36

Месі, Крыштыяну Раналду і Ін’еста — канчатковыя кандыдаты на атрыманне «Залатога мяча»

У канчатковую тройку прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі «Залаты мяч» сталі Ліянэль Месі («Барселона»), Крыштыяну Раналду («Рэал») і Андрэс Ін’еста («Барселона»).

Нагадаем, што ўладальнік «Залатога мяча» стане вядомы ў студзені 2013 г. Пераможца будзе вызначаны па выніках галасавання галоўных трэнераў і капітанаў нацыянальных зборных свету, а таксама па выніках апытання журналістаў буйных спартыўных выданняў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру