Грамадзянін Беларусі спрабаваў незаконна вывезьці з Украіны гісторыка?культурныя каштоўнасьці.

Згорнутыя ў рулон палотны карцін былі выяўленыя падчас мытна?памежнага кантролю працаўнікамі пункту пропуска «Гарнастаеўка?Цяруха» Чарнігаўскай мытні на трэцяй паліцы купэ за скрынкаю з вагонным інвэртаром у цягніку «Кіеў — Менск».

Пасьля пад ложкам выявілі яшчэ і вырабы з фарфору, якія іх гаспадар ніяк не плянаваў прад’яўляць да мытнага кантролю.

Пасьля таго, як пакункі былі выяўленыя, спадар пачаў вымаць з кішэньяў дакумэнты на права вывазу з Украіны гісторыка?культурных каштоўнасьцяў, а менавіта трох карцін. Пры больш дэталёвым аглядзе як саміх дакумэнтаў, так і саміх палотнаў выявілася, што дазвол дзейсны. але на зусім іншыя карціны.

Карціны «Прыём у піянэры», «Ленін — студэнт» і «Вясельле» былі зробленыя ў мінулым стагодзьдзі і маюць гісторыка?куьлтурную каштоўнасьць. Сярод 14 фарфоравых статуэтак адна прызнаная ўзорам дарэвалюцыйнай фарфоравай прадукцыі.

Затрыманыя каштоўнасьці да рашэньня суду захоўваюцца на Чарнігаўскай мытні.

Паводле: «Високий Вал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0