29.04.2007 / 08:59

"Усплёск" ТВ, 29 красавіка 2007, субота

Трагікамічнае каханьне Тома Хэнкса й русалкі...

ТВ, 29 красавіка, субота

Лад, 20.50

posterУсплёск (Splash)

ЗША, 1984, каляровы, 111 хв.

Рэжысэр: Рон Гоўард

Ролі выконваюць: Том Хэнкс, Дэрыл Хана, Юджын Леві, Джон Кэндзі, Додзі Гудмэн, Гоўард Морыс

Жанр: Рамантычна-фантазійная трагікамэдыя

Адзнака: 7,5 (З 10)

Прызы: Прэмія "Сатурн" Дэрыл Хане, намінацыя на "Залаты глёбус" за найлепшы фільм і намінацыя на "Оскар" за найлепшы сцэнар.

Недарэка Ален Баўэр (Том Хэнкс), нарэшце, закахаўся ў дзяўчыну сваёй мары. Калісьці яны ўжо сустракаліся: маленькі Ален зваліўся ў мора й быў выратаваны русалачкай. Цяпер ён і русалачка разам. Праўда, у русалачкі ёсьць дрэнныя звычкі: ад ейнага голасу лопаюцца тэлевізары. Але зь мілай рай і на дне акіяну. Толькі злыя сілы ў асобе прыдуркаватага навукоўцы ня сьпяць у шапку...

Дасьціпная, кранальная й цёплая мэлядрама-трагікамэдыя. Удалы дуэт Тома Хэнкса й Дэрыл Ханы, сцэнар пад Андэрсэна-постмадэрніста й годная рэжысура.

Усе фільмы

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру