Іна Кулей — кіраўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» і жонка старшыні Палітсавета аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча — звярнулася з заявай у пракуратуру Мінска. Як паведамляе прэс‑служба А.Мілінкевіча, І.Кулей просіць распачаць крымінальную справу па факце размяшчэння на сайце intimby.net у раздзеле «знаёмства» анкеты аб прадастаўленні платных інтымных паслуг з яе кантактнай інфармацыяй.

«З моманту размяшчэння дадзенай аб’явы мне неаднаразова тэлефанавалі на мабільны тэлефон з прапановамі інтымнага характару. Вельмі часта тэлефанаванні насілі абразлівы характар. Размяшчэнне дадзенай аб’явы з пазначэннем майго мабільнага тэлефона носіць наўмысны характар і накіраванае на абразу мяне і паклёп», — гаворыцца ў заяве.

Іна Кулей таксама лічыць, што такая інфармацыя скіравана на дыскрэдытацыю яе як грамадскага дзеяча і жонкі лідэра дэмакратычных сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?