30.04.2007 / 22:09

Штармавое папярэджаньне на 1—2 мая 4

1 траўня ўначы на паўночным усходзе, а днём у многіх раёнах краіны чакаецца бура. 2 траўня ноччу вятрыга захаваецца на ўсходзе Беларусі.

1 траўня ўначы на паўночным усходзе, а днём у многіх раёнах краіны чакаецца бура. 2 траўня ноччу вятрыга захаваецца на ўсходзе Беларусі.

1‑3 мая па краіне будзе халоднае і няўстойлівае надвор’е. Тэмпература паветра ў начныя часы складзе ад 0 да мінус 5 градусаў.

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 красавіка тэрыторыя Беларусі трапіла пад уплыў паўночнага цыклону, які перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава на паўночны захад еўрапейскай часткі Расіі. Атмасферны фронт, які праходзіць цяпер цераз тэрыторыю краіны, сапсаваў надвор’е — на большай частцы Беларусі прайшлі ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу.

Сёння максімальная тэмпература паветра ў Мінску днём дасягне плюс 6 градусаў. У ноч на 1 мая ў сталіцы чакаюцца замаразкі ад 0 да 2 градусаў. Аналагічную тэмпературу сіноптыкі абяцаюць у Мінску і ў ноч на 3 мая. Днём 1 мая ў сталіцы чакаецца плюс 3‑5 градусаў, 2‑га — плюс 10‑12.

БелаПАН

0
ёпс / Адказаць
30.04.2007 / 22:14
холад зьверскі! хочацца прадаць кватэру і купіць хату. з бойлерам і газавым радыятарам
0
ёпс / Адказаць
30.04.2007 / 22:17
во і хатку знайшоў. г.п.РАДОШКОВИЧИ 45000 Дом 6,5х16+20м.кв., дерево+кирпич, 5 комнат, с/у в доме,98г.п., гараж, газ, 25 соток. "Ваш выбор" 287 28 57, с.773 18 29 зэбска было б з Ракава й Радашкавіч зрабіць беларускія мястэчкі. Беларускамоўнае колца вакол сталіцы
0
з раёну / Адказаць
01.05.2007 / 10:55
жыву як раз у такім доме. надвор'е -- файнае. сьнег, мяцеліца. цёпла, ціха. можна выпіць кавы, пачытаць любімую газету ў інтэрнеце... прадавайце кватэру сьмела!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру