Шаноўныя калегі! Набліжаецца травень – надзвычай ураджайны месяц на прафесійныя святы журналістаў.
3-га траўня адзначаецца Сусветны Дзень свабоды друку, які, на жаль, у нашай краіне праходзіць амаль незаўважна... Зрэшты, адпаведна стану са свабодай друку.
5-га траўня ў Беларусі на афіцыйным узроўні святкуюць Дзень друку, па-ранейшаму прымяркоўваючы яго да дня першага выхаду газеты “Правда”.
7-га траўня – Дзень радыё, якое ў нашай краіне даўно ўжо страціла права голасу...
Што ж рабіць, калі свята губляе сэнс? Варта напоўніць яго новым!
3 траўня, у Сусветны Дзень свабоды друку, БАЖ ладзіць акцыю пад назвай ФотаPositive
Гэта НЕ фотаконкурс, хаця пераможцы ў ім таксама будуць.
Гэта НЕ палітычная акцыя, хаця яе стрыжнёвая ідэя – гэта свабода.
ФотаPositive – гэта наша супольная спроба сабраць
АДЗІН ДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ БЕЛАРУСІ Ў ПАЗІТЫВЕ.
Што трэба мець для ўдзелу ў акцыі?
Лічбавы фотаапарат, доступ да Інтэрнэт, пазітыўнае мысленне
Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам акцыі?
зрабіць на працягу сутак (03.05.2007) 5 каляровых фотаздымкаў
даслаць іх у гэты ці на наступны дзень на адрас [email protected], пазначыўшы ў лісце сваё імя, населены пункт і зваротны кантакт.
Якія фотаздымкі маюць шанцы стаць пераможцамі?
Яскравыя
Інфарматыўныя
ПАЗІТЫЎНЫЯ
Зробленыя на працягу адных сутак – 03.05.2007 (час павінен быць адлюстраваны на здымку)
P.S. Добрыя шанцы на перамогу маюць фотаздымкі, якія дапамогуць сабраць паўнавартасныя “суткі”: зробленыя на досвітку, удзень, позна ўвечары, ўначы, і г.д.
Што атрымаюць фатографы-пераможцы?
Магчымасць напоўніць гэты дзень сваім уласным бачаннем, сваёй уласнай свабодай, увасобленай у фотаздымку.
Шанец убачыць сваё фота на выставе ФотаPositive, якая будзе складацца з лепшых фотаздымкаў, дасланых на адрас [email protected]. Выстава будзе працаваць у Дзень вынаходніцтва каляровага фота – 17 траўня 2007 г. (Пра месца правядзення будзе паведамлена пазней.)
Карысныя фота-бонусы аўтарам самых арыгінальных працаў.
ТОЛЬКІ МЫ ЗМОЖАМ НАПОЎНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ СЭНСАМ І КОЛЕРАМ.
КАБ ЯНО НЕ БЫЛО ЧОРНА-БЕЛЫМ НЕГАТЫВАМ – ШУКАЕМ ПАЗІТЫЎ!