Адна з абаронцаў гістарычнай Горадні Вольга Чайчыц распавяла пра учорашні інцыдэнт у Горадні. Паводле словаў В.Чайчыц, ля сынагогі нібы спрабуюць умацаваць бераг, каб пазьбегчы спаўзаньня яго ў Гараднічанку.

Але робяць гэта зусім ня так, як патрэбна. «Пасьля першага ж дажджу ўсё папаўзе ўніз» — мяркуе Вольга. Міліцыянтаў выклікалі самі гісторыкі, калі пабачылі, што побач з сынагогай бульдозэр. «Гэта ахоўная зона першай катэгорыі, таму весьці такія працы без папярэдняй археалягічнай экспэртызы забаронена законам» — кажа сяброўка «Этны».

Міліцыя доўгі час не зьяўлялася, затое потым прыехала цэлая дэлегацыя: разам з мэрам гораду Аляксандрам Антоненкам зьявіліся міліцыянты, прадстаўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні і невядомы ў цывільным, у якім прысутныя пазналі супрацоўніка абласнога КДБ.

Міліцыянты адмовіліся складаць пратакол аб парушэньні заканадаўства аб ахове гістарычнай спадчыны, спаслаўшыся на тое, што ня ведаюць яго. Пры гэтым прысутным патлумачылі, што ўсе працы побач з сынагогай вядуцца на загад мэра.

Краязнавец Валер Руселік пацікавіўся, каму ў такім разе падпарадкоўваюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў — закону ці мясцовай уладзе. У адказ пачуў прапанову адысьці у бок і паразмаўляць «па‑мужскі». Калі бульдозэр прадоўжыў працу, моладзь паспрабавала яму ў гэтым перашкодзіць. Пачаліся затрыманьні. Археоляга Юлію Юркавец, якая знаходзіцца на апошніх месяцах цяжарнасьці, міліцыянты некалькі разоў груба штурханулі. Вользе Чайчыц выкруцілі руку.

Выкручваюць руку Вользе Чайчыц

Хапаюць Валера Руселіка

Знаёмцеся, я мэр Антоненка
"Летапісец" сучасных дзён. Той самы чалавек у цывільным і без дакумэнтаў.

Здымкі Алеся Залеўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?