Фэстываль маладзёвай журналістыкі «Твой стыль» пройдзе 18‑20 траўня ў Горадні.

Удзельнікаў імпрэзы, прымеркаванай да 10‑годзьдзя праекту «Школа маладога журналіста», чакаюць майстар‑клясы вядомых беларускіх журналістаў, разнастайныя прэзэнтацыі, канцэрты, сустрэчы зь цікавымі людзьмі.

Для выпускнікоў праекту (а іх ужо каля 200) гэта яшчэ і выдатная магчымасьць сустрэцца з «аднакурснікамі».

Узяць удзел у фэстывалі можа кожны ахвотны. Для гэтага трэба запоўніць анкету‑заяўку і даслаць яе па адрасе: Горадня, вул. Будзённага, 48а‑11, альбо факсе (0‑152) 75‑71‑72, альбо на адрас электроннай пошты [email protected] (з пазнакай — «Фэстываль»).

Арганізатарамі Фэстывалю «Твой стыль» зьяўляюцца грамадзкія аб’яднаньні «Цэнтар «Трэці сэктар» (Горадня) і «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Менск).

Падрабязнасьці>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?