Свет22

Памёр Хведар Кажаневіч — адзін з апошніх жаўнераў, якія штурмавалі Монтэ‑Касіна

Х. Кажаневіч быў стаўпом беларускага жыцьця ў Манчэстары.

Хведар Кажаневіч памёр 27 лютага 2007 г. у Манчэстары, паведамляе газэта "Беларус".

Х. Кажаневіч нарадзіўся 14 лютага 1925 г. у Любельпалі (цяпер Любель) на Піншчыне ў шляхецкай сям’і. У 1940 г. сям'ю Кажаневічаў рэпрэсавалі бальшавікі і вывезьлі ў Сібір. У 1942 г. 17‑гадовы Хведар запісаўся ў Польскі корпус (армію Ўладзіслава Андэрса), далучаным пазьней да брытанскай арміі. Прайшоў Іран, Палестыну, Італію.

Браў удзел у знакамітай бітве зь немцамі пад Монтэ‑Касіна ў траўні 1944 г. Гэтую бітву апісаў у аповесьці «Сьмерць і салаўі» Пётра Сыч. Страты Польскага корпусу пры штурме кляштара Монтэ-Касіна былі немалыя: 924 чалавекі забітыя, 94 зьніклі бязь вестак. Сярод іх — 180 нараджэнцаў Беларусі. За ўдзел у бітве Хведар Кажаневіч быў узнагароджаны памятным крыжам.

У 1946 г. разам з Корпусам Хведар Кажаневіч быў эвакуаваны ў Англію, мабілізаваўся. Некаторы час жыў у Брэдфардзе (Ёркшайр), а потым пераехаў у Манчэстэр, дзе працаваў інспэктарам транспарту.

Хведар Кажаневіч браў удзел у стварэньні Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (1947), займаў пасаду старшыні яго манчэстарскага аддзелу. Уваходзіў ва ўправу Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Вялікабрытаніі, быў радным БНР. Словам, на ягоных плячах трымалася беларускае жыцьцё ў графстве Ланкшайр.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць