У Барысаве ў чацьвер адзначылі 74‑я ўгодкі галоднага бунту. 3 траўня 1933 году галодныя жанчыны і дзецi выйшлi на вулiцы Барысаву і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да iх далучылiся работнiкi мясцовай запалкавай фабрыкi «Бярэзiна», якія абвясьцілі страйк.

Ноччу з 3 на 4 траўня супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчанаў, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі.

Расстрэл адбыўся ў мясцовасьці, якую ў Барысаве завуць «Батарэі». Як паведаміла «Свабодзе» праваабаронца Марына Статкевіч, увечары там сабраліся мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху, якія правялі талаку па ўборцы месца масавага зьнішчэньня мірных барысаўчанаў.

Ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсіяў прыяжджалі у Барысаў і грамадзкія дзеячы зь Менску, сярод якіх пісьменьнік Васіль Якавенка, гісторык Ігар Кузьняцоў, палітык Вячаслаў Сіўчык, лідэр прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў.

Міхал Стэльмах, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0