04.05.2007 / 18:10

«Чалавек-павук 3: Вораг у адбітку» Ад 3 траўня на менскіх экранах сама дарагі фільм за ўсю гісторыю кіно 2

Адбылася прэм’ера трэцяй часткі вядомага кінакоміксу. Чалавек-павук змагаецца з Чорнай Сьмерцю, Пясочным чалавекам, Гоблінам-малодшым і … самім сабой.

Чалавек-павук 3: Вораг у адбітку (Spider-Man 3)

ЗША, 2007, каляровы, 139 хв.

Рэжысэр: Сэм Рэймі

Ролі выконваюць: Тобі Магуайр, Кірстэн Данст, Джэймз Франка, Томас Гэдэн Чорч, Тофэр Грэйс, Брайс Далас Гоўард, Біл Нан, Тэрэза Расэл, Брус Кэмпбэл

Жанр: Кінакомікс

Адзнака: 5,5 (з 10)

Ціхмяны фатограф Пітэр Паркер – па сумяшчальніцтве Чалавек-павук – змагаецца з Гоблінам-малодшым, Чорнай Сьмерцю і Пясочным чалавекам. Але галоўным ворагам Чалавека-павука становіцца ён сам. Іншаплянэтная нафта-паразыт фарбуе героя ў чорны колер і штурхае да помсты.

Трэцяя частка кінакоміксу прэзэнтуе дарагія адмысловыя эфэкты: паветраную сутычку з Гобліным, атаку Пясочнага чалавека, палёты бэтонных плітаў і выкшталцоную харэаграфію бою ў мэтро. Але на дзьвюхгадзінны фільм, бюджэт якога складае 258 млн (!), такіх эпізодаў усяго чатыры.

У перапынках паміж коміксавай эксцэнтрыкай героі занятыя сямейнымі праблемамі – каханьнем і сяброўствам. Побыт “батаніка” Пітэра Паркера пададзены зь лёгкім гумарам: дурацкія зламаныя дзьверы, нэрвовы рэдактар, услужлівы афіцыянт. А “змаганьне героя з самім сабой” выглядае зьменай іміджа.

Ціхоня апранае чорны прыкід, развучвае фрывольныя жэсты і робіць чубок пад Адольфа Гітлера. Але зло мусіць быць пераадолена дабром: касьцёльны звон пазбаўляе ад нафты-паразыта, былы вораг прыйдзе на дапамогу, а Павук вырашае дараваць дый ня помсьціць. Маральныя высновы разжаваныя й пададзеныя на сподачку (што ня ёсьць заганай для коміксу), расквечаныя атракцыёнамі – і ўрачыста ўзнагароджаныя амэрыканскім сьцягам (шум у залі).

Стужка Сэма Рэймі занадта “вылізаная” (без прафэсійных няправільнасьцяў, якія чапляюць) і занадта вялікая – што прымушае засумаваць. Але глядзець яе варта толькі на вялікім экране – аб’ёмны гук і яскравыя колеры тады не здадуцца нудой.

Таксама на экране Пекла.

Усе фільмы

0
Виталь / Адказаць
05.05.2007 / 10:30
и ещё - такие обзоры фильмов больше подходят к средне качественным играм класса B.
0
rasinski / Адказаць
05.05.2007 / 20:57
Праблема ў тым, што гэты фільм звышблякбастэр клясы "А". І ягоны бюджэт большы за бюджэт "Кінг Конгу" Пітэра Джэксана. Але, калі Джэксан і бюджэт скарыстаў - і почырку не згубіў, то Сэм Рэймі зрабіў высокатэхналягічны фільм, дзе няма амаль анічога ад ягонай душы. Пры гэтым фільм у ніякім разе не правальны, ён глядзіцца - і калі адаб'е свае грошы, то Рэймі будзе мець поўнае права на "Чалавека-павука 4". Зь цікавасьцю пагляджу й гэтую частку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру