04.05.2007 / 17:45

Беларусы выйгралі ў канадцаў два пэрыяды 4

Але прайгралі матч. Канада — Беларусь 6:3.

У пятніцу зборная Беларусі па хакеі правяла першы матч другога кваліфікацыйнага раунду чэмпіянату сьвету па хакеі. Супернікам нашай каманды былі родапачынальнікі хакею, дваццацітрохразовыя чэмпіёны сьвету — зборная Канады.

У першым пэрыядзе матчу з канадцамі беларусы валодалі ініцыятывай. Ужо на восьмай хвіліне Ўгараў скарыстаў колькасную перавагу і адкрыў лік. Пасьля беларусы яшчэ мелі некалькі добрых момантаў, каб разьвіць посьпех, але зрабіць гэта не атрымалася.

Другі пэрыяд стаў сапраўдным жахам для беларусаў. Здавалася, што ў брамы навічка чэмпіянатаў сьвету Сьцяпана Гарачэўскіх трапляла ўсё, што туды ляцела. Вынік зусім непрыемны — 0:5. Урэшце Гарачэўскіх памянялі на вопытнага Мезіна. Андрэй памыляўся значна менш, але гэта ўжо ня выратавала беларусаў.

У трэцім пэрыядзе беларусы таксама закінулі першымі: у сярэдзіне пэрыяду адзначыўся абаронца Аляксандар Радзінскі. Прыканцы канадцы адказалі яшчэ адным голам. За хвіліну зь невялікім да заканчэньня пэрыяду Андрэй Мялешка скараціў разрыў да трох шайб — 3:6.

Становішча камандаў у нашай групе пасьля трох гульняў: Канада — 9 пунктаў, ЗША, Чэхія — па 6, Славакія, Нямеччына — па 3, Беларусь — 0.

6 траўня беларусы згуляюць з Славакіяй, а 7‑га — са зборнай Нямеччыны. Нават перамогі ў двух гэтых матчах не гарантуюць трапленьня ў плэй‑оф.

Зьміцер Панкавец

0
Maryman / Адказаць
04.05.2007 / 17:59
Dyk kanadcy i jość sapraudnymi bielarusami - ściah u ich b-č-b, i prezydentka Ivonka tam žyvieć!!!
0
paval / Адказаць
04.05.2007 / 21:29
tak, i pryroda padobna na bielaruskuju. Tre lupic kavalak ziamli u Ontario dy zasnavac' Novuju Bielarus!
0
k_valera / Адказаць
04.05.2007 / 21:52
Улічваючы аб'ектыўную слабасьць нашае каманды, кожную забітую шайбу варта памнажаць на 2. То бок, сёньня з канадцамі беларусы, можна лічыць, згулялі ў нічыю.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру