Судзьдзя Савецкага раёну Людміла Савасьцян пакарала А. Ляўковіча штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (620 000 беларускіх рублёў).

Нагадаем, што выканаўцу абавязкаў старшыні партыі Анатоля Ляўковіча затрымалі ў 12.40, у пятніцу, на праспэкце Ракасоўскага на падыходзе да офісу партыі БСДП.

Затрыманьне праводзілі невядомыя, апранутыя ў чорнае, якія адвезьлі палітыка адвезьлі ў ў РУУС Савецкага раёну Менска. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 1 траўня.

Варта адзначыць, што днём раней штрафам у 30 б.в. тая ж судзьдзя пакарала аднаго зь лідэраў незарэгістраванага «Маладога фронту» Зьмітра Хведарука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?