04.05.2007 / 19:48

Дэпутаты зьмянілі парадак атрыманьня льготных і бясплатных лекаў 1

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні праект закона «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях лекавага забесьпячэньня»

За кошт бюджэту — толькі эфэктыўныя лекі

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні праект закона «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях лекавага забесьпячэньня»

Міністар аховы здароўя Васіль Жарко патлумачыў, што зьмяненьні датычаць парадку атрыманьня насельніцтвам па рэцэптах ільготных ці бясплатных лекавых прэпаратаў. Паводле новага закону, за кошт бюджэтных сродкаў будуць набывацца толькі тыя лекавыя сродкі, якія маюць пераканаўчыя доказы іх дзеяньня, бясьпекі, якасьці і эканамічнай эфэктыўнасьці. Паводле словаў міністра, гэта будзе садзейнічаць больш рацыянальнаму выкарыстаньню бюджэтных сродкаў, якія выдзяляюцца на ахову здароўя.

Паводле БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Праект закона «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях лекавага забесьпячэньня»

0
Justas / Адказаць
05.05.2007 / 19:57
А я за национализацию промышленности и бесплатную медицину!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру