04.05.2007 / 19:54

Прэзыдэнт Польшчы: Мы зробім усё магчымае, каб Беларусь далучылася да Эўразьвязу 9

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся зь Лехам Качыньскім.

Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, падтрымка рэпрэсаваных і вяртанне амбасадара Польшчы ў Беларусь сталі тэмамі сустрэчы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.

‑ Мы з прэзідэнтам абмяркоўвалі якую роля можа адыграць Польшча ў дэмакратызацыі Беларусі. Я падкрэсліў аб неабходнасці вяртання ў Беларусь польскага амбасадара, што, на маю думку, палепшыла б нашыя двухбаковыя адносіны, — адзначыў па выніках сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч.

Падчас размовы палітыкі дамовіліся таксама пра працяг праграм падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі.

— Мы працягнем нашыя праграмы дапамогі студэнтам, выключаным з ВНУ і людзям, звольненым з працы, — заявіў прэзідэнт Польшчы. — Польшча і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і зробіць са свайго боку ўсё магчымае, каб Беларусь далучылася да Еўрасаюзу.

Сёння ў другой палове дня лідэр дэмакратычных сіл Беларусі правядзе двухбаковыя перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Аннай Фатыгай, старшынёй Камітэта замежных спраў Еўрапарламента Яцэкам Сарыюшам‑Вольскім і магчымым амбасадарам РП у Мінску спадаром Літвіным.

Milinkevich.org

0
Дз / Адказаць
04.05.2007 / 20:13
"зробіць са свайго боку ўсё магчымае, каб Беларусь далучылася да Еўрасаюзу." Ня мог ён такога сказаць. Напэўна да Эўропы, а не да Еўрасаюзу. Ён жа (еўраскептык). Да і нас яшчэ трэба спытаць.
0
niejkaja dziauczynka / Адказаць
04.05.2007 / 21:30
Дз напiсаў(ла) "Ня мог ён такога сказаць. Напэўна да Эўропы, а не да Еўрасаюзу. Ён жа (еўраскептык). Да і нас яшчэ трэба спытаць". Ja - zhodna! Chaczu u Europu!! (razam z Bielarussiu)
0
Антон / Адказаць
05.05.2007 / 00:58
Удакладняю:Беларусь павiнна далучыцца да Эуразьвязу, а не да Польшчы. I нiякай апекi з боку палякау. Самi з вусамi.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру