Грамадства1111

Шэсьце інвалідаў-вазочнікаў да Адміністрацыі прэзыдэнта

5 траўня ў эўрапейскіх краінах інваліды традыцыйна ладзяць Дзень пратэсту за роўныя правы і супраць дыскрымінацыі. Сёлета беларускія інваліды зладзілі шэсьце ад плошчы Бангалор да Адміністрацыі прэзыдэнта.

5 траўня ў эўрапейскіх краінах інваліды традыцыйна ладзяць Дзень пратэсту за роўныя правы і супраць дыскрымінацыі. Сёлета беларускія інваліды зладзілі шэсьце ад плошчы Бангалор да Адміністрацыі прэзыдэнта.

Мітынг інвалідаў-вазочнікаў на плошчы Бангалор пачаўся ў 11:00. Каля 60 яго ўдзельнікаў ухвалілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам «спыніць распачатую кампанію генацыду інвалідаў». Удзельнікі акцыі выступаюць супраць унясеньня зьменаў у закон «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Беларусі». Яны перакананыя, што верагоднае зьмяненьне закону пагоршыць стан інвалідаў, «зробіць іх беспраўнымі і безабароннымі».

У 11:45 інваліды-вазочнікі пачалі рухацца да Адміністрацыі прэзыдэнта (вул.Маркса, 38), каб перадаць зварот, прыняты на мітынгу. Частка ўдзельнікаў мітынгу скіравалася да Адмінстрацыі на сваіх машынах. У раёне Кастрычніцкай плошчы ДАІ заблякавала гэтыя машыны і не дазваляла пад'ехаць да будынку.

Тым часам інваліды, якія ехалі да Адміністрацыі на сваіх вазках, выехалі на праезную частку. Яны не змаглі спусьціцца ў падземны пераход ля Камароўскага рынку, бо ён не прыстасаваны для вазкоў. Побач не было супрацоўнікаў ДАІ, каб перакрыць рух транспарту. Інваліды ня мелі ніякай сымболікі — толькі налепкі на сьпінах: чалавек у інвалідным вазку, перакрэсьлены надпісам «дыскрымінацыя». Міліцыянты папярэдзілі інвалідаў-вазочнікаў, што за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці яны будуць адміністрацыйна пакараныя. Супрацоўнікі МУС загадалі зьехаць з праезнай часткі праспэкта Незалежнасьці на ходнікі. Удзельнікі шэсьця падпарадкаваліся.

А 13-й, на пад’ездах да Адміністрацыі, ля цырку, спэцназ заблякаваў іх калёну. Удзельнікам шэсьця загадалі зварочваць з праспэкту Незалежнасьці. У дварах суседніх будынкаў відавочцы бачылі аўтазакі й міліцэйскія машыны. Але празь дзесяць хвілінаў рух інвалідаў да Адміністрацыі аднавіўся.

Наступны раз спэцназ спыніў інвалідаў-вазочнікаў проста ля буынку Адміністрацыі прэзыдэнта. Туды сама пад'ехала 3 машыны зь міліцыяй. Спэцназаўцы казалі ўдзельнікам шэсьця, што сёньня — непрыёмны дзень, што гэта рэжымны аб'ект і знаходзіцца тут забаронена.

Аднак пасьля ім было дазволена перадаць пэтыцыю. Чыноўнікі на чале з начальнікам прыёмнай Пятром Катушкіным паведамілі, што гатовыя прыняць 5 чалавек. І тут паўстала новая праблема: удзельнікі шэсьця не маглі патрапіць у прыёмную Адміністрацыі, бо дзьверы прыёмнай — вельмі вузкія. Туды нельга ўехаць на вазку. Давялося выклікаць сьлесара, каб адчыніў другую створку дзьвярэй. Тым часам Міліцыя забараніла відэаздымкі ля будынку Адміністрацыі.

У прыёмнай інваліды былі каля гадзіны. У 14.55 яны пакінулі будынак.

Паводле Радыё Свабода , ул.інф.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць