У Мінгарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне 21‑22 траўня пікетаў у абарону апазіцыйнага палітыка Андрэя Клімава. Іх збіраюцца праводзіць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Першы плануецца правесці насупраць будынка гарадской пракуратуры, другі — каля следчага ізалятара № 1. Нагадаем, Клімаў быў арыштаваны ў Мінску 3 красавіка. Яму інкрымінуюцца заклікі да звяржэння альбо змены канстытуцыйнага ладу.

Падставай для арышта палітыка сталі яго артыкулы, апублікаваныя на сайце АГП. Андрэю Клімаву пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0