17.05.2007 / 20:42

Сёньня — онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам 55

18 траўня, з 14.00 да 15.30 на вашы пытаньні ў рэжыме рэальнага часу будзе адказваць палітссыльны Павал Севярынец. Пытаньні задавайце праз акенца на гэтай старонцы.

18 траўня (пятніца), з 14.00 да 15.30 на вашы пытаньні ў рэжыме рэальнага часу будзе адказваць палітссыльны Павал Севярынец.

Нагадаем, што онлайн меўся адбыцца 9 траўня, але Паўла, які ехаў у адпачынак, спынілі на паўдарозе і загадалі тэрмінова вяртацца на месца высылкі — у вёску Малое Сітна.

Пытаньні задавайце праз акенца на гэтай старонцы.

***

Павал Севярынец — нар. у 1976 у Воршы, вырас у Віцебску, у шматдзетнай сям’і журналіста і настаўніцы. Каранямі з гомельскага Падняпроўя (бацька), лунінецкага Палесься (маці). Геоляг паводле адукацыі, скончыў БДУ. Заснавальнік Маладога Фронту (1997). Стваральнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Шмат разоў арыштоўваўся. У 1998 годзе на два месяцы быў кінуты на Валадарку за арганізацыю акцыі супраць уваходжаньня ў саюз з Расеяй. У 2005 годзе асуджаны да двух гадоў "хіміі" за акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі народнага волевыяўленьня на рэфэрэндуме-2004. Адбывае пакараньне ў Малым Сітне, на крайняй поўначы Полаччыны. Аўтар шэрагу кніг, сярод якіх "Нацыянальная ідэя".

0
Дз.Дж. / Адказаць
07.05.2007 / 17:15
Калі на свабоду, Павал? Што думаеш рабіць на свабодзе? (Веру табе. Гатовы працаваць пад тваім камандаваньнем.)
0
Wadzim / Адказаць
07.05.2007 / 19:25
Pawal, ci zmianilasia sztos u tabe za czas pakarannia ximijaj? Ci mozhasz adznaczyc jakija-kolwek karysnyja j dobryja reczy, jakija jana dapamahla spascihnuc?
0
Снежны Чалавек / Адказаць
07.05.2007 / 20:18
Навошта нам кангрэс дэм. сiлаў?
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру