У сувязі з зацьвярджэньнем новага бюджэту пражыткавага мінімума ад траўня бягучага году на 5% узрасьлі памеры дзяржаўных выплатаў сем’ям, што гадуюць дзяцей, паведамляе БЕЛТА. Зь 1 траўня па 31 ліпеня 2007 г. штомесячныя выплаты па выхаваньні дзіця ва ўзросьце да 3 год складае 116 420 беларускіх рублёў, старэй за 3 гады — 53 730.

У той жа час урад прыняў рашэньне павялічыць на 50% сродкі, што накіроўваюцца на наддаткі да службовых акладаў кіраўнікоў, спэцыялістаў і служачых дзяржустановаў, а таксама ўзьняць каэфіцыент суадносінаў сярэдняна заробку па дзяржпрадпрыемстве і заробку кіраўніка. Афіцыйна пастанова ўраду № 529 накіраваная на дадатковае стымуляваньне «кіраўнікоў, спэцыялістаў і служачых дзяржустановаў», што дасягнулі добрых вынікаў фінансава‑гаспадарчай дзейнасьці, паведамляе «Ежедневник». Сумнявацца ў тым, што стымуляваць будуць менавіта кіраўнікоў, і кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, не дае той факт, што вышэйзгаданы каэфіцыент цяпер будзе раўняцца 5 (то бок заробак кіраўніка можа розьніцца ад сярэдняга па прадпрыемстве ў 5 разоў). Адначасова каэфіцыент для кіраўніка камэрцыйнага прадпрыемства не зьмяніўся і складае 3,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?