У панядзелак на чэмпіянаце сьвету па хакеі зборная Беларусі правяла свой апошні паядынак.

Наша каманда яшчэ напярэдадні пазбавілася шанцаў трапіць у плэй‑оф, таму ў паядынку зь немцамі беларусы гулялі проста дзеля ўласна прэстыжу. Аднак зноў прайгралі.

Як і ўчора са славакамі, матч зь немцамі прайшоў у напружанай барацьбе. Мацней нэрвы аказаліся зноў у нашага суперніка — 5:6. Пераможную шайбу Вольф закінуў за шэсьць хвілінаў да фінальнай сырэны.

Такім чынам, зборная Беларусі захавала прапіску ў элітным дывізіёне, выйграўшы толькі адзін матч — у аўстрыйцаў (5:2), якія, між іншым, пакідаць групу наймацнейшых. Ва ўсіх астатніх былі зафіксаваныя пройгрышы: ад Чэхіі 2:8, ЗША — 1:5, Канады — 3:6, Славаччыны — 3:4, Нямеччыны — 5:6. Такой незразумелай і безініцыятыўнай гульні ад нашых хлопцаў назіраць даўно не даводзілася.

Зборная Беларусі на расейскім чэмпіянаце сьвету заняла 11‑ае месца. Паглядзім, ці застанецца пасьля такога правалу на пасадзе галоўны трэнер Курт Фрэйзэр, ці Ўладзімер Навумаў будзе шукаць новага спэцыяліста. Адказу на гэтае пытаньне засталося чакаць ня так і доўга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?