7 траўня актывісты незарэгістраванай арганізацыі БУНТ правялі гумарыстычную акцыю «STOP БРСМ».

На дзьвярах галоўнага офісу БРСМ Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту, а таксама на шыльзе БРСМ ў адным з карпусоў былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі «Гонар», «Сумленне», «Свабода». Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук.

Актывісты расклейвалі ва ўніверсітэце і на прылеглай тэрыторыі налепкі «Сдай друга и получи зачёт автоматом», «Живи веселей, стучи на друзей».

Падчас правядзення акцыі здарыўся невялікі канфлікт між актывістамі і функцыянэрамі БРСМ. Ніхто ня быў затрыманы.

З выкарыстаньнем інфармацыі buntby.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0