Каля сяла Лука ў Тарашчанскім раёне Кіеўскай вобласьці ўзьляцела ў паветра частка трубы «Урангой‑Памары‑Ужгарад». Была часова прыпыненая перадача расейскага газу ў Эўропу.

Пажар ад выбуху пагасілі за 30 хвілін, аднак гектар поля цалкам павыгарала. На месцы аварыі працуюць ратавальнікі МНС Кіеўшчыны. Прычыны здарэньня невядомыя.

Кампанія «Нафтагаз Украіны» запэўнівае, што ліквідаваць наступствы аварыі можна за тры дні. У расейскім «Газпроме» паведамілі, што сытуацыя не паўплывала на экспарт блакітнага паліва: газ на Захад ідзе абхаодной галіною, а Ўкраіна павялічыла адбор блакітнага паліва з падземных сховішч.

Паводле словаў мясцовых жыхароў, гэта ўжо ня першы выбух, аднак настолькі магутнага яны шчэ ня бачылі.

Паводле «5 канала»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0