Польская партыя левага накірунку Саюз дэмакратычных левых сілаў (SLD) прапануе легалізаваць у Польшчы марыхуану, гашыш і LSD. Паводле палітыкаў партыі, няма патрэбы абмяжоўваць доступ да лёгкіх наркотыкаў для ўласных патрэбаў.

Кантакт з наркотыкамі ў Польшчы мае больш за 250 тыс. чалавек. Каля 25%, амаль 60 тыс. чалавек, зьяўляюцца залежнымі ад наркатычных рэчываў. Больш за тое, польскія тэрапэўтычныя ўстановы перапоўненыя хворымі на наркатычную залежнасьць.

Да 2000 году польскае заканадаўства не забараняла мець пры сабе лёгкія наркотыкі, аднак карысталіся гэтым пераважна наркадылеры, якія прадавалі марыхуану перад навучальнымі ўстановамі.

Польскія левыя лічаць, што шкода ад лёгкіх наркотыкаў ня большая, чым ад алькаголю, таму, на іх думку, незразумела, чаму алькаголь не забаронены законам.

Польскае радыё для замежжа

Фота myspaceantics.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0