Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прапануе прыцягнуць да адказнасці ПУП «Захад‑транснафтапрадукт», яго кіраўнікоў і іншых службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Такое даручэнне прыродаахоўнае ведамства дало Віцебскаму абласному камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на праведзеным пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях Мінпрыроды Беларусі.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе міністэрства, абласному камітэту даручана выдаць прадпісанне кампаніі аб распрацоўцы і ўзгадненні з абласным ведамствам плана мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў аварыі ў самыя кароткія тэрміны, а таксама атрымаць ад ПУП «Захад‑транснафтапрадукт» афіцыйныя даныя аб колькасці нафтапрадуктаў, скінутых у навакольнае асяроддзе, а таксама сабраных нафтапрадуктаў. Акрамя таго, Віцебскі абласны камітэт правядзе ацэнку забруджання глебы да глыбіні 60 см.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, на месцы аварыі неабходна арганізаваць правядзенне лабараторных даследаванняў у частцы ацэнкі якасці паверхневых вод, забруджання атмасфернага паветра і донных адкладаў, а таксама грунту на глыбіню да 5 м і забруджання падземных вод.

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Віцебскім абласным цэнтрам па гідраметэаралогіі арганізаваў абследаванне раёна аварыі з мэтай вызначэння маштабаў забруджання навакольнага асяроддзя і забеспячэння цеснага ўзаемадзеяння тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды, МНС, Дзяржкаммаёмасці, Мінсельгасхарча.

Для вывучэння і ацэнкі сітуацыі, арганізацыі работ па папярэдняму вызначэнню маштабаў наступстваў аварыі, распрацоўцы праграмы лабараторных даследаванняў па ацэнцы стану навакольнага асяроддзя на месца аварыі былі накіраваны кіраўнікі і спецыялісты спецыялізаваных інспекцый Мінпрыроды.

Нагадаем, 5 мая ў 8.35 каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці адбылася аварыя на прадуктаправодзе Унеча — Вентспілс, які належыць расійскаму адкрытаму акцыянернаму таварыству АК «Транснафтапрадукт». Некаторая колькасць дызельнага паліва трапіла ў меліярацыйны канал і глебу. Цяпер Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прымаюцца ўсе меры па недапушчэнню забруджання ракі Свячанка (прытоку ракі Ула).

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0