У сераду з раніцы пяцёра «маладафронтаўцаў» (Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка і Аляксей Янушэўскі) даведаліся, калі па іхняй крымінальнай справе пачнецца судовы працэс. Маладзёнаў абвінавачваюць у парушэньні 193‑га артыкулу крымінальнага кодэксу «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

Суд пачнецца не 28 траўня, як казалася раней, а 30 траўня ў Савецкім судзе Менску а 14:15. Судзьдзя — Руслан Аніскевіч.

Таксама Зьміцер Хведарук паведаміў, што судовы працэс будзе адкрыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?