Сябра БАЖ, журналіст і праваабаронца Валер Шчукін абвінавачаны па арт. 189 («Знявага») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за распаўсюд улётак падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы 2007 года. У іх распавядалася, што супрацоўнікі акружных выбарчых камісій Віцебска ў ходзе датэрміновага галасавання парушаюць заканадаўства.

Аб завяршэнні расследавання справы журналісту 4 мая паведаміў дазнавацель Першамайскага РАУС Віцебска В. Гердаў. На думку следства знявага ўтрымлівацца ў змесце гэтых улётках.

Як паведаміў прэс‑службе БАЖ Валер Шчукін, дазнаватель Гердаў пры гэтым беспадстаўна адмовіў яму ў магчымасці зрабіць копіі матэрыялаў справы, што з’яўляецца парушэннем заканадаўства.

Нагадаем, крымінальная справа супраць Валерыя Шчукіна была распачата ў снежні 2006 года пракуратурамі Першамайскага і Чыгуначнага раёна.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0