Да вышуку выкрадзенай у Нігерыі беларускай грамадзянкі падключыўся Інтэрпол. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Кацярына Самусенкава‑Шэлегава.

Паводле яе слоў, Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола Беларусі ўжо накіраваны запыт у праваахоўныя органы Нігерыі па ўстанаўленню месцазнаходжання выкрадзенай грамадзянкі Беларусі і аказанню дапамогі ў яе вышуку. Гэта работа праводзіцца ва ўзаемадзеянні з МЗС Беларусі. Таксама ўстаноўлены сваякі выкрадзенай, якія пражываюць у Мінску.

«Са свайго боку МУС Беларусі прымае ўсе неабходныя меры для вышуку беларускай грамадзянкі», — адзначыла Кацярына Самусенкава‑Шэлегава.

Як паведамлялася раней, 5 мая ў населеным пункце Порт‑Харкарт у Нігерыі была выкрадзена грамадзянка Беларусі Ірына Экпа‑Ума, якая пастаянна пражывае ў Нігерыі. Машыну, у якой грамадзянка Беларусі вярталася з работы дадому, спынілі ўзброеныя людзі, пасля чаго жанчыну павезлі ў невядомым напрамку. Ірына Экпа‑Ума працуе ў транснацыянальнай нафтавай карпарацыі Whassah Eurest Nigeria Limited.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0