Россельхознадзор прадухіліў нелегальны ўвоз у Расею парасят зь Беларусі.

Паводле Россельхознадзора, з 26 красваіка па 3 траўня супрацоўнікі ўпраўленьня па Пскоўскай вобласьці Расеі спынілі чатыры спробы ўвозу на расейскую тэрыторыю 125 парасят зь Беларусі.

Жывёлы перавозіліся ў аўтамабілях без адпаведных дазволаў беларускай дзяржаўнай вэтэрынарнай службы і Россельхознадзора.

Парасяты перададзеныя прадстаўнікам праваахоўных органаў Беларусі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0