Умовы выдачы расейскага стабілізацыйнага крэдыту для Беларусі ня будуць прывязаныя да акцыяў ААТ «Белтрансгаз». Пра гэта паведаміў сёньня міністар фінансаў Мікалай Корбут.

Ён адзначыў, што «такая прывязка была на ўзроўні экспэртаў». Мікалай Корбут патлумачыў: «Мы бярэм дзяржаўны крэдыт. Такі крэдыт ня можа быць прывязаны да якіх‑кольвек абавязальніцтваў, апроч абавязальніцтваў аднае дзяржавы перад іншай».

Паводле ягоных слоў, цяпер бакі працягваюць перамовы па гэтым пытаньні. Мяркуецца, што крэдыт у 1 мільярд даляраў Беларусь атрымае сёлета, 500 мільёнаў — у 2008 годзе.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0