Расея пагадзілася на перанос помніка савецкім воінам з цэнтру польскага гораду.
Гаворка вядзецца пра горад Катавіцы. Мэр гораду Пётар Ушак заявіў, што на гарадзкой плошчы Свабоды, дзе цяпер знаходзіцца помнік савецкім салдатам, павінен стаяць манумэнт у гонар тых, хто сапраўды змагаўся за незалежнасьць Польшчы. Перанос помніка ўзгоднены з расейскім бокам.
Паводле некаторых зьвестак у Катавіцах, на гэтым пастамэнце мяркуецца паставіць новы — прэзыдэнту ЗША Рональду Рэйгану.