У Беларусі льготы неабходна пакінуць толькі тым грамадзянам, хто па стане здароўя не здольны працаваць і забяспечваць сябе самастойна, мае якія‑небудзь калецтвы. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА выказала сустаршыня Беларускага саюза жанчын Рэгіна Давыдовіч.

Яна адзначыла, што дзейную сістэму льгот неабходна перагледзець такім чынам, каб ад гэтага «найперш не пацярпелі людзі». Пры гэтым з разуменнем варта паставіцца да ветэранаў вайны і пенсіянераў. «Большасць пенсіянераў цяпер на сваю пенсію жыве не вельмі добра», — лічыць суразмоўніца. Па яе словах, прадстаўнікі дзяржорганаў павінны звярнуць адмысловую ўвагу на дадзеную праблему.

Рэгіна Давыдовіч сказала, што законапраект аб упарадкаванні сацыяльных льгот патрэбны сёння ў Беларусі. Аднак разам з ім неабходна, на яе думку, распрацаваць пэўную «методыку па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі».

Нагадаем, што напярэдадні Лукашэнка даручыў адначасова з прыняццем закона аб упарадкаванні льгот распрацаваць праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе, дзе мусіць быць прапісаны пэўны механізм падавання дапамогі тым, хто ў ёй патрабуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?