Сельгаспрадпрыемствы амаль завяршылі пасадку цукровых буракоў. Істотнае зьніжэньне аб’ёму экспарту цукру ў Расею і, як сьлед, праблемы ў галіне аднак не прывялі да сур’ёзнага скарачэньня пасяўных плошчаў цукровікаў

Складанасьці ў дачыненьнях з Расеяй спрычыніліся да таго, што сёлета ў першым квартале экспарт цукру скараціўся на 86%. Вытворчасьць цукру, паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, у студзені—сакавіку склала толькі 27% ад аналягічнага паказчыка мінулага году. Нагадаем, што паводле дамоўленасьці Беларусь добраахвотна абмежавала памер экспарту цукру ў Расею. Сёлета плянуецца паставіць у Расею 180 тыс. т. цукру, у будучыні — 100 тыс. т. Тым не менш заплянаваная ў 2007 г. пасяўная плошча пад цукровікі скарацілася ў параўнаньні зь леташнім паказчыкам неістотна — 96,8 тыс. га супраць 106 тыс. га.

Праблемы ў галіне прымушаюць задумвацца пра пошукі буйных інвэстараў. Газэта «Белорусы и рынок», паведамляе, што ў красавіку ў часе сустрэчы прадстаўнікоў «Белдзяржхарчпраму» з прадстаўнікамі расейскай асацыяцыі кандытэраў «Аб’яднаныя кандытэры» зь беларускага боку прагучала прапанова набыць беларускія цукровыя заводы. Аднак, канстатуе тыднёвік, расейцы ня выявілі цікавасьці да гэтае прапановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?