Кампэнсацыю ў памеры 2 млн. 700 тыс. рублёў па рашэньню абласнога суду спагнаў з Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» жыхар вёскі Крукаўшчына Браслаўскага раёну за патраву дзікамі бульбянога поля.

Усяго ад грамадзянаў раёну за апошні год паступіла больш за 70 заяваў на шкоду, якую наносяць прыватным гаспадаркам дзікія жывёліны. Рашэньне суду складае прэцэдэнт на будучыню. Зараз месьцічы даведаліся, што ў выпадку, калі яны зробяць усё магчымае, каб захаваць свае палеткі, а менавіта падымуць платы й агароджы, усталююць гукавыя ды пахучыя адпуджальнікі, то маюць надзею на кампэнсацыю шкоды.

Дарэчы дзікі на Браслаўшчыне патравілі ня толькі багата прыватных пасеваў, але й больш за 6 тысячаў гектараў пасеваў сельгасгаспадарак, чым прынесьлі шкоду больш чым на 2 млрд. рублёў.

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0