Колькі жыву ў Менску, а такой карцінкі 9 Траўня дагэтуль ніколі ня бачыў. Ад самай раніцы Сьвіслач у раёне парку Горкага і Купалаўскага сквэру расьсякалі маторкі з байцамі МНС на борце. Яны былі ў ратавальных камізэльках, а ў некаторых чаўнах былі відаць аквалянгі.

Найбольш запомніўся саліднага выгляду лысаваты чалавек у чорным строі і ў гальштуку, які на водным ровэры курсаваў уздоўж берагу. Ягоных калегаў у чорным было шмат па ўсёй набярэжнай – на іх са зьдзіўленьнем паглядалі рэдкія бегуны ад інфаркту ды ўладальнікі сабакаў, што вывелі сваіх гадаванцаў гуляць.

Асабліва шмат людзей у цывільным – то бок, у аднолькавых чорных куртках, было ў аўтобусах каля будынку тэлебачаньня на Камуністычнай. Сама вуліца была перакрытая для аўтамабільнага руху ад Чырвонай.

І гэта ўсе зразумець яшчэ можна – бясьпека кіраўніка дзяржавы ў спэцслужбаў кожнага дня на першым месцы. Але навошта там стаялі аўтазакі?

Мо, улады чакалі ад сівых вэтэранаў спробаў узяць штурмам АНТ? Ці баяліся бунту расійскамоўнага насельніцтва, як у Таліне?

Са сьвятам, сябры!

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?