Сайт БАЗА быў узламаны шмат разоў за апошні год. Тыя, хто атакаваў сайт, заўсёды пакідалі надпісы на турэцкай мове, а ў апошні раз зрабілі так, што калі наведвальнікі спрабавалі заходзіць на сайт www.baza-belarus.org, то маленькі script, які хакеры ўжывлялі ў першы артыкул, перанакіроўваў усіх наведвальнікаў на сайт згуртаваньня хакераў http://www.cyber-riot.org/HACKED.

Аналіз сытуацыі і апошніх атак паказаў, што яны былі магчымы з-за таго, што для сайту БАЗА выкарыстоўвалася старая сістэма кіраваньня сайтам phpNuke. Інфармацыя пра дзіркі ў сыстэме бясьпекі свабодна даступная ў сеціве.

Выхадам з гэтага становішча была б замена сыстэмы кіраваньня сайта на больш новую, у якой сыстэма бясьпекі больш надзейная. На жаль, шматлікія прапановы дапамогі ад сяброў Беларускага Маладзёвага Руху кіраўніцтвам БАЗА так і не былі прынятыя.

Баларускі Маладзёвы Рух ня мог застацца ўбаку ад таго, што адбывалася, і зрабіў прыватнае расьсьледаваньне, у выніку якога быў заблякаваны, а пазьней і адключаны сайт хакераў, якія шмат разоў атакавалі сайт беларускай арганізацыі. Намі было высьветлена, што кампанія, якая прадастаўляла хостынг www.cyber-riot.org, знаходзіцца ў ЗША. Сябры Беларускага Маладзёвага Руху ў Амерыцы зьвярнуліся да кіраўніцтва гэтай кампаніі (www.hopone.net) з патрабаваньнем зачыніць хакерскі сайт, што і было зроблена.

Тэхнічны адзел Беларускага Маладзёвага Руха ў Амерыцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0